Версия для печати
Среда, 20 Февраля 2019 09:02

ХХVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш 2019 і ўдзел у ёй дзіцячых бібліятэк г. Мінска

Оцените материал
(0 голосов)

Праходзіла яна з6 па 10 лютага 2019 года ў Мінску.Асноўныя тэмы выставы-кірмашу– Год малой радзімы і II Еўрапейскія гульні. У гэтым годзе ўпершыню Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска ўдзельнічала ў мерапрыемствах гэтай выставы. У межах гэтай адметнай кніжнай падзеіДзяржаўная ўстанова “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэкг.Мінска” і Камітэт па арганізацыі абслугоўвання дзяцей і падлеткаў Беларускай бібліятэчнай асацыяцыіарганізавалі і правялі шэраг цікавых мерапрыемстваў.На працягу ўсіхдзён працыкніжнай выставы-кірмашува ўсіхдзіцячых бібліятэках горада Мінскацэнтралізаванапраходзіла кніжная выставада Году малой радзімы “Бачу Беларусь такой”. Традыцыйную кніжную выставу цудоўна дапаўнялі беларускія сімвалы –народнае адзенне беларусаў, жыта, бульба, васількі, вышываныя ручнікі і інш. У Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы ім. М. Астроўскага быў арганізаваны і праведзеныкруглы стол “Узаемадзеянне бібліятэк з дзіцячымі пісьменнікамі па актывізацыі чытання”,у якім прымалі ўдзел беларускіяпісьменнікі М.П. Пазнякоў, У.М. Мазго, К.С. Хадасевіч-Лісавая, Т.П. Бунта.Вельмі прыемна было, што нанашым круглым стале прысутнічалі і пісьменнікі з блізкага замежжа: Ю.М. Шчарбакоў – старшыня Астраханскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі, паэт, празаік іМ.А.Ахмедаў–старшыня Саюза пісьменнікаў Дагестана, народны паэт, публіцыст, перакладчык.Пра дзіцячае чытаннеразважалі Р.А. Савіцкая– настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №67,І.В. Венгер–загадчык бібліятэкі ДУА “Гімназія №16 г. Мінска”, бібліятэкары дзіцячых бібліятэк Рэспублікі Беларусь.Мадэратарамкруглага сталабыла Швед Таццяна Аляксееўна – дырэктар ДУ “ЦСДБ г. Мінска”, старшыня камітэта паарганізацыі абслугоўвання дзяцей і падлеткаў ББА. Дзіцячая літаратура–гэта цэлы акіян дабра і святла, што бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі №1 пастараліся паказаць на мерапрыемствах у межах ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Тэатралізаваныя прадстаўленні, віктарыны, вершы дапамагалі прысутным глыбей пазнаёміцца з цудоўным светам дзіцячай кнігі. 8 лютага ў дзіцячай бібліятэцы №4адбыліся адразу два мерапрыемствы: сустрэча з маладой расійскайпісьменніцай К. Цімашпольскай, якая пазнаёміла юных чытачоў са сваімі цікавымі кнігамі, і сустрэча з прадстаўнікомвыдавецтва “Аквілегія-М”, якое выдала кнігі вядомайбеларускай маладой пісьменніцы НадзеіЯсмінска.Цудоўныятэатралізаваныя паказына прыгожай роднай мове з дапамогай лялечнага тэатра “Пацешка” ладзілібібліятэкарыдзіцячай бібліятэкі №6 па кнігах У. Мазго, М.Чарняўскага, Н. Галіноўскай, Т. Сівец, У. Ліпскага і іншых сучасных беларускіх пісьменнікаў. Вельмі прыемна, што на мерапрыемствы, якія праходзілі ў рамках Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў дзіцячых бібліятэках горада Мінска, прыйшло шмат гасцей, чытачоў і гледачоў.Было сапраўды вельмі цікава, весела, інфармацыйна!

Алена Беразоўская загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУ “ЦСДБ г. Мінска”.

Прочитано 293 раз Последнее изменение Среда, 20 Февраля 2019 09:08

Галерея изображений

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии